ЗША пагражаюць санкцыямі краінам, якія дапамогуць Сноўдэну

Як паведамляе БЕЛТА, з такой інцыятывай выступіў кангрэсмен ад штата Паўднёвая Караліна рэспубліканец Ліндсі Грэм. Паведамляецца, што тэкст законапраекта мае адзін абзац. У ім — прапанова супрацоўнічаць з Дзярждэпартаментам ЗША у справе магчымых санкцый супраць любой дзяржавы, якая дае прытулак Эдварду Сноўдэну. Пад санкцыямі маюць на ўвазе адкліканне прэферэнцый і прывілеяў у гандлі з ЗША. Законапраект аформлены ў выглядзе папраўкі да закона пра фінансаванне замежнапалітычнай дзейнасці ЗША ў 2014 годзе.





Нагадаем, што цяпер Сноўдэн знаходзіцца на тэрыторыі Расіі. Раней ён папрасіў прытулку ў 20 краінах.





Фота — tubefilter.com