Сноўдэн: Спецслужбы ЗША не ведаюць маштабу ўцечак інфармацыі

Эдвард Сноўдэн, які атрымаў часовы прытулак у Расіі, зрабіў шэраг чарговых скандальных заяваў. Паводле яго слоў, спецслужбы ЗША нават не ўяўляюць, якія ў іх зніклі сакрэтныя матэрыялы.





"Кантроль быў такім слабым і неахайным, што любы прыватны падрадчык, не тое што дзяржслужбоўца, мог увайсці ў будынак Агенства нацыянальнай бяспекі, узяць што заўгодна і выйсці з гэтым, а яны б ніколі не даведаліся", — цытуе словы Сноўдэна РІА "Новости".





Эдвард Сноўдэн лічыць, што гэта праблема і яе амерыканскім уладам трэба вырашыць, а вінаватых пакараць.

Фота — ria.ru