Сноўдэн: Я ўжо перамог, мая місія выкананая

"Для мяне, у сэнсе асабістага задавальнення, місія ўжо завершаная, — кажа Эдвард Сноўдэн. — Я ўжо перамог. Як толькі журналісты змаглі працаваць (з прадастаўленымі ім дакументамі), усё, што я спрабаваў рабіць, было прызнанае важным. Памятайце: я не хацеў змяняць грамадства. Я хацеў даць грамадству шанец змяніць сябе".





Нагадаем, Эдвард Сноўдэн летам 2013-га перадаў уплывовым амерыканскім і брытанскім газетам шэраг сакрэтных матэрыялаў аб праграмах сачэння спецслужбаў ЗША і Вялікабрытаніі ў інтэрнэце. Пасля гэтага выбухнулі міжнародныя скандалы. Сам Сноўдэн спачатку паляцеў у Ганконг, а пасля — у Маскву.

 

Фота — AFP