Сноўдэна абвінавацілі ў тым, што ён вераломна кінуў сваю дзяўчыну

“Ён сказаў, што збіраецца ў камандзіроўку на некалькі тыдняў і будзе вяртацца. Пра тое, што здарылася, яна даведалася з навінаў”, — сказаў Джонатан Мілс газеце Daily Mail.





Паводле Джонатана, яго дачка спустошаная з-за таго, што Сноўдэн яе кінуў. Бацька адзначае, што маладыя людзі планавалі сумесную будучыню.





Газета Daily Mail апублікавала відэа, на якіх Ліндсі таньчыць адкрытыя танцы ў клубе. Як паведамляе выданне, гэтыя відэа пакінутая дзяўчына сама размясціла ў сваім блогу.



Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн у чэрвені 2013 года перадаў амерыканскім журналістам матэрыялы аб праграме сочкі спецслужбаў ЗША і Вялікабрытаніі ў інтэрнэце. Пасля гэтага ён вылецеў у Ганконг і затым перабраўся ў Расію, дзе атрымаў часовы прытулак на адзін год.