Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі рэкорднай лічбы

pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі рэкорднай лічбы. Як інфармуе прэс-служба Нацбанку, на 1 жніўня яны складалі 8,6 млрд долараў (у эквіваленце).  Як адзначае TUT.by, гэта новы гістарычны максімум. Папярэдні быў устаноўлены 1 ліпеня 2012-га, але тады было на амаль 300 мільёнаў долараў менш.

Адзначаецца, што ў ліпені 2019-га ЗВР выраслі на 337,1 млн долараў ці на 4,1% (у чэрвені — на $200,8 млн ці на 2,5%). У мінулым месяцы урадам і Нацбанкам было выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў на суму каля 500 мільёнаў долараў.