Знойдзена ўжо 150 целаў загінулых у авіякатастрофе ў Егіпце

Знойдзена ўжо 150 целаў загінулых у авіякатастрофе ў Егіпце

Егіпецкія службы бяспекі паведамляюць, што на месцы крушэння расійскага лайнера А-321 у радыусе 5 кіламетраў знойдзеныя целы 150 чалавек. Лайнер разваліўся на дзве часткі і ўпаў у цяжкадаступнай мясцовасці. Выратавальнікам дапамагаюць бедуіны, якія добра ведаюць гэты раён.

Целы загінулых перанакіроўваюцца ў Каір, адкуль іх даставяць у Расію. Тым часам у Пецярбургу сваякоў пасажыраў, якія былі на борце лайнера, просяць здаць сліну на аналіз ДНК — для ідэнтыфікацыі парэшткаў загінулых.

Сярод ахвяраў авіякатастрофы, імаверна, быў адзін беларус — ён ужо доўгі час жыў у Санкт-Пецярбургу і апошнімі днямі адпачываў на курорце ў Егіпце, адкуль вылецеў лайнер.

Усяго на борце самалёта, які трапіў у катастрофу раніцай 31 кастрычніка, было 224 чалавекі.

У расійскай кампаніі “Кагалымавія” пачалі ладзіць праверку ў сувязі з інцыдэнтам. Як паведамляе ВВС са спасылкай на расійскія СМІ, самалёт А-321 летась прайшоў гэтак званую праверку D-check. Гэта самая цяжкая праверка абслугоўвання самалёта: яна праводзіцца прыкладна раз на 12 гадоў і доўжыцца 30-40 дзён. За гэты час правяраецца ўвесь самалёт, усе яго вузлы і дэталі. Вузлы, якія адпрацавалі рэсурс і не прайшлі праверку, падлягаюць замене.

У рамках расследавання эксперты будуць браць пробы паліва, якім быў запраўлены самалёт перад аварыяй. Апошняя запраўка гэтага лайнера адбылася ў Самары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі