Вы тут

Знік кіраўнік грамадскай арганізацыі "Беларускі дом ва Украіне"

Віталь Шышоў / @beldomua

Знік кіраўнік грамадскай арганізацыі "Беларускі дом ва Украіне" Віталь Шышоў. Раніцай 2 жніўня ён выйшаў на штодзённую прабежку і не вярнуўся, паведамляе тэлеграм-канал @beldomua.

Паліцыя вядзе пошукі. Ніякіх слядоў Шышова пакуль не знайшлі.

Як паведамляла Радыё Свабода, паводле дакументаў Міністэрства юстыцыі Украіны, Віталь Шышоў — заснавальнік і кіраўнік "Беларускага дома ва Украіне". Аднак гэтую арганізацыю звязваюць з ураджэнцам Беларусі Сяргеем Кароткіх, які ў складзе батальёна "Азоў" удзельнічаў у баях на Данбасе, атрымаў украінскае грамадзянства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.