Знайшлі тыбецкі бранзалет Шамбала — талісман Міхаэля Шумахера (фота)

Бранзалет Шамбала стаў шчаслівым талісманам нямецкага гоншчыка. Лічыцца, што ён дае ўладальніку энергію і яснасць розуму. Карына шукала яго і ў бальніцы, і ў верталёце, якім перапраўлялі Міхаэля, і на гарналыжнай трасе, але не магла знайсці. Натрапілі на яго супрацоўнікі лыжнай станцыі, інфармуе РІА "Новости".



Нагадаем, 29 снежня Міхаэль Шумахер катаўся на лыжах у французскіх Альпах, зваліўся і ўдарыўся галавой аб камяні. Гоншчык, якому 3 студзеня споўнілася 45 гадоў, знаходзіцца ў адным са шпіталёў Грэнобля ў стане комы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі