Вы тут

Міхаэль Шумахер прыйшоў у прытомнасць пасля шасцігадовай комы

Міхаэль Шумахер / З архіва Reuters

Легендарны гоншчык Міхаэль Шумахер прыйшоў у прытомнасць пасля шасцігадовай комы. Пра гэта піша выданне Le Parisien.  

Цяпер спартовец знаходзіцца ў аддзяленні сардэчна-сасудзістай хірургіі Еўрапейскага шпіталя Жоржа Пампіду ў Парыжы. Туды яго перавезлі 9 верасня з клінікі ў Швейцарыі. Перавозка Шумахера адбывалася ва ўмовах строгай сакрэтнасці.

"Магу запэўніць вас, што ён у прытомнасці", — падкрэсліла суразмоўца французскай газеты. 

Паведамляецца, што Шумахера плануюць лекаваць з выкарыстаннем ствалавых клетак. 

Нагадаем, што напрыканцы снежня 2013 года гоншчык стаў ахвярай няшчаснага выпадку на гарналыжным курорце ў французскіх Альпах. Катаючыся на лыжах, ён атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму. Стан спартоўца палепшаў толькі летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.