У Міхаэля Шумахера сур'ёзная траўма галавы — зваліўся з гары

Здарэнне адбылося ў Францыі на горналыжным курорце Мэрыбель. Шумахер зваліўся і ўдарыўся галавой аб камень. На шчасце, ён быў у шлеме. Спачатку паведамлялася, што спартовец страціў прытомнасць, пазней гэта абверглі: "Міхаэль Шумахер знаходзіўся ў стане шоку, але ў свядомасці".



Шумахера эвакуявалі на верталёце ў шпіталь у Грэноблі. Паліцыя высвятляе прычыны здарэння.



Адзначым, што 3 студзеня Міхаэлю Шумахеру споўніцца 45 гадоў.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі