Інфармацыя пра выхад Шумахера з комы не пацвердзілася

Пра гэта інфармуе спартыўная рэдакцыя Bild у сваім Twitter. Раней некаторыя СМІ паведамілі са спасылкай на тэлеканал RTL, што стан гоншчыка палепшыўся і ён нават стаў пазнаваць сваю жонку.



“Шумахер выйшаў з комы? Прабачце, але гэтыя чуткі з Іспаніі не дакладныя. (Мэнэджэр гоншчыка Сабіна) Кем толькі што даслала мне смс, у якім піша, што не пацвярджала інфармацыю RTL”, — гаворыцца ў паведамленні журналісткі Bild Ніколы Поль.



Шумахер, катаючыся 29 снежня 2013 на лыжах у французскім Мэрыбеле, упаў і стукнуўся галавой аб камяні. Гоншчык, якому 3 студзеня споўнілася 45 гадоў, знаходзіцца ў адным са шпіталяў Грэнобля ў стане штучнай комы.


 
У пачатку красавіка Кім заявіла, што ён падае прыкметы абуджэння, пазней яна паведаміла, што ў яго стане назіраецца прагрэс, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі