Міхаэля Шумахера рыхтуюць да выхаду з комы

Пра гэта інфармуе РИА Новости са спасылкай на нямецкае выданне Bunte. Нягледзячы на нізкія шансы на выздараўленне, спартсмена рыхтуюць да рэабілітацыйных працэдур і вывядзення з комы.





Крыніца ў клініцы заяўляе, што наступная фаза лекавання Шумахера — падрыхтоўка да пераводу ў спецыяльную рэабілітацыйную клініку. Паводле словаў вядомага нямецкага лекара Крыстофа Шпехта, “час ад часу могуць нечакана адбывацца пазітыўныя зрухі, калі пацыенты праз шмат гадоў выходзяць з комы. І чым лепшы фізічны стан пацыента, тым вышэйшыя шансы”.





Шумахер амаль паўгода знаходзіцца ў коме пасля няшчаснага выпадку: катаючыся на горных лыжах, ён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.