Міхаэль Шумахер выйшаў з комы

Здароўе спартсмена паляпшаецца і ён нават здолеў пазнаць сваю жонку, заявіла менеджэр гоншчыка Сабіна Кэм.





Шумахер пачаў этап выхаду з медыкаментознай комы і пакуль застаецца вельмі слабым і ўвесь час то прачынаецца, то засынае. Больш канкрэтнай інфармацыі і прагнозаў наконт здароўя спартсмена Кэм не дае і заяўляе, што асабістае жыццё кліента для яе найважнейшае.





45-гадовы Міхаэль Шумахер знаходзіўся ў стане комы з пачатку года. 29 снежня ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму ў часе катання на лыжах у французскіх Альпах. За гэты перыяд гоншчык перанёс дзве аперацыі.





Тэмпература цела Шумахера была зніжаная да 34 градусаў для змяншэння рызыкі ацёку мозгу. Штодня яму робяць масаж мышц, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.