Вы тут

Златан Ібрагімавіч нанёс траўму былому мінскаму дынамаўцу (відэа)

Махамед Эль-Мунір у бальніцы / twitter.com/AmroAbdelAziz

Знакаміты шведскі футбаліст Златан Ібрагімавіч нанёс траўму былому мінскаму дынамаўцу Махамеду Эль-Муніру — у яго ўвагнутасць на твары. Здарэнне адбылося ў матчы прафесійнай футбольнай лігі MLS у ЗША, у якім сустракаліся "Лос-Анджэлес Гэлаксі" Ібрагімавіча і "Лос-Анджэлес" Эль-Муніра. У адным з адзінаборстваў Златан ударыў саперніка локцем па галаве. У выніку Махамед Мунір быў заменены, яму неабходная аперацыя. Найхутчэй сезон для яго ўжо скончаны. Златану Ібрагімавічу, які за той эпізод не атрымаў нават жоўтую картку, пагражае дыскваліфікацыя.

Футбалісту з Лівіі Махамеду Эль-Муніру 27 гадоў. Ён выступаў за мінскае "Дынама" ў 2015-2016 гадах.