Вы тут

Жыхар Полацка не дамогся, каб у дачыненні Лукашэнкі пачалі крымінальную справу

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Жыхар Полацка Аляксандр Мацвееў не здолеў дамагчыся, каб у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі распачалі крымінальную справу. Ён хацеў, каб кіраўніка дзяржавы пакаралі за тое, што ён "не змог зберагчы беларусаў ад небяспечнай інфекцыі", і звярнуўся ў міліцыю. 68-гадовая маці Мацвеева ў пачатку красавіка памерла ў бальніцы ў Віцебску ад віруснай пнеўманіі і пацверджанага каранавіруса. Аднак, як паведамляе TUT.by, у распачацці крымінальнай справы адмоўлена. Афіцыйнага адказу мужчына яшчэ не атрымаў.

Аляксандр Мацвееў упэўнены, што маці заразілася ў бальніцы, куды яе шпіталізавалі з іншым захворваннем — дабраякаснай пухлінай пазваночніка.

Аляксандр Мацвееў / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.