Журналісты Беларусі заклікаюць Google і Yandex лакалізаваць навінавыя сэрвісы

Журналісты Беларусі заклікаюць Google і Yandex лакалізаваць навінавыя сэрвісы

Кіраўнікі незалежных СМІ Беларусі і прадстаўнікі медыясупольнасці звярнуліся з заклікам да буйных інтэрнэт-пашукавікоў. 

Яны прапанавалі глабальным інтэрнэт-карпарацыям як мага хутчэй паўнавартасна лакалізаваць навінавыя рэкамендацыйныя сэрвісы гэтых кампаній. Таксама яны заклікаюць прызнаць інтэрнэт-сегмент Беларусі асобным рынкам. Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі, якая так і называецца "Пра неабходнасць прызнання геаграфічнай лакалізацыі інтэрнэт-сэрвісаў і прызнання інтэрнэт-сегмента Беларусі асобным рынкам". 

Найперш гаворка ідзе пры такія сэрвісы, як Google.Discover і Zen.Yandex, а таксама пра навінавыя агрэгатары Google.News і Yandex.News. 

Кіраўнікі беларускіх медыяў заклікаюць адасобіць беларускія навіны ад навін суседніх рускамоўных краін. Пры гэты прапаноўваецца даць беларускім СМІ першынство сярод крыніцаў інфармацыі ў рэкамендацыйных сістэмах для карыстальнікаў, якія выбралі рэгіён Беларусь як асноўны. 

Дэкларацыя была прынятая на нацыянальным Форуме па кіраванні інтэрнэтам (IGF) 19 лістапада. Пад ёй падпісаліся галоўныя рэдактары Еўрарадыё, TUT.by, БелаПАН, Onliner.by, "Нашай Нівы", reform.by, CityDog.by, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў ды інш. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі