Вы тут

Журналістку "Белсата" Слаўнікаву і яе мужа асудзілі на 15 сутак

Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава / Facebook

Прадстаўніцу тэлеканала "Белсат" у Беларусі Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку асудзілі на 15 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Як распавядала Еўрарадыё, сямейную пару затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", калі яны прыляцелі на радзіму з Егіпта. Пасля затрымання іх адвезлі на Акрэсціна.

1 лістапада іх справы разглядалі ў Першамайскім судзе сталіцы. Іх абвінавацілі ў рэпостах (захоўванні) на старонках у Фэйсбуку трох артыкулаў з "Белсата", датаваных 2017, 2018 і 2019 гадамі. Нагадаем, што цяпер у Беларусі ўсе матэрыялы "Белсата" лічацца "экстрэмісцкімі".

На судзе Лойка распавёў, што іх з жонкай затрымалі на пашпартным кантролі ў 3:15, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Да суда ён знаходзіўся на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе было 10 чалавек. Спаць яму давялося спаць на падлозе. 

Мужчына паведаміў, што жонку затрымлівалі больш жорстка, чым яго. Таксама ён распавёў, што міліцыянты прапаноўвалі яму запісаць "пакаяльнае відэа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.