Прадстаўніцу тэлеканала "Белсат" у Беларусі затрымалі ў Мінску

Ірына Слаўнікава / Белсат
Цяпер Ірына Слаўнікава і яе муж знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Прадстаўніцу тэлеканала "Белсат" у Беларусі Ірыну Слаўнікаву і ейнага мужа Аляксандра Лойку затрымалі па прылёце ў аэрапорт Мінск. У краіну яны вярталіся з Егіпта.
Як паведамляе "Белсат", Слаўнікава з мужам знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Прычыны іх затрымання пакуль што невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.