Зборная Англіі ўпусціла перамогу над Расіяй на апошніх хвілінах матчу

Зборная Англіі ўпусціла перамогу над Расіяй на апошніх хвілінах матчу

11 чэрвеня зборная Англіі згуляла на чэмпіянаце Еўропы па футболе з камандай Расіі і ўпусціла перамогу на апошніх хвілінах матчу. Гульня праходзіла ў французскім Марселі. Сапернікі не маглі адкрыць лік ажно да 73-й хвіліны, пакуль гулец англійскай зборнай Эрык Даер нарэшце не забіў гол у браму расіян.

Далей англічане гулялі на ўтрыманне мінімальнай перавагі, аднак расіяне ўсё ж здолелі зраўняць лік — на 92-й хвіліне Васіль Беразуцкі галавой забіў мяч у дальні кут. Такім чынам, матч скончыўся з лікам 1:1.

Нагадаем, што раней Францыя перамагла Румынію — 2:1, Швейцарыя адолела Албанію — 1:0, а Уэльс быў мацнейшым за Славакію — 2:1.

У нядзелю, 12 чэрвеня, пройдуць наступныя матчы: Турцыя — Харватыя, Польшча — Паўночная Ірландыя, Нямеччына — Украіна.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі