Заўтра ў Беларусі будзе дажджліва

Заўтра ў Беларусі будзе дажджліва

У аўторак, 11 кастрычніка, у Беларусі чакаюцца дажджы. Ноччу і раніцай яны пройдуць па большай частцы тэрыторыі краіны, удзень — па поўдні. Па ўсёй краіне будзе воблачна, па поўначы з праясненнямі.

Тэмпература ўночы ад +1 да +7°С, удзень ад +5 да +10°С.

"Панаваць над надвор'ем будзе скандынаўскі антыцыклон. На працягу тыдня ён будзе паступова адціскаць дажджы, узмацняючы свой уплыў. На гэтым тыдні Беларусь будзе знаходзіцца на яго ўсходняй (халоднай) перыферыі, — распавядае начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. — Паўночныя патокі забяспечаць прыток арктычнага паветра. Атмасферны ціск будзе высокім. Усталюецца пераважна сухое, халаднаватае надвор'е.

Сярэднясутачная тэмпература на 2-3 градусы адхіляцца ад нормы. Вецер, вільгаць і халоднае паветра з Арктыкі створаць адчуванне вельмі халоднага надвор'я глыбокай восені, якое запатрабуе больш цёплых прадметаў гардэроба".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі