4 красавіка над Зямлёй узыдзе самы кароткі "крывавы Месяц" (відэа)

4 красавіка адбудзецца самае кароткае поўнае месяцовае зацьменне за апошняе стагоддзе. Падчас яго Месяц набудзе "крывава-чырвонае аблічча". Але працягнецца гэта толькі 5 хвілін, адзначае РІА "Новости".

Паводле разлікаў астраномаў, месяцовае зацьменне пачнецца заўтра а 12-й гадзіне паводле беларускага часу. Аднак поўная фаза, калі цень Зямлі закрые дыск Месяца ад святла Сонца, пачнецца ў 14:57. Больш падрабязна гл. тут.

Нагадаем, летась адбыліся два поўныя месяцовыя зацьменні — у красавіку і кастрычніку (гл. відэа). Яшчэ адно зацьменне чакаецца 28 верасня сёлета.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі