Вы тут

Зась: дамаўляліся пра знішчальнікі, а атрымалі з Расіі прапанову пра авіябазу

Станіслаў Зась / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась у эфіры тэлеканала СТБ распавёў пра тое, як праходзілі перамовы з Расіяй наконт пераўзбраення Ваенна-паветраных сіл нашай краіны. Нагодай стала пастаўка на авіяцыйную базу пад Баранавічамі першых двух з 12 запланаваных баявых знішчальнікаў Су-30СМ (паводле дамовы з расіянамі, сёлета мусяць быць пастаўлены 4 самалёты). Па словах Зася, гэта гістарычная падзея для Узброеных сіл РБ, паколькі шматфункцыйныя знішчальнікі ўмацуюць ваенную бяспеку.

Дзяржсакратар Савета бяспекі нагадаў, што неабходнасць пераўзбраення Ваенна-паветраных сіл наспела даўно. Былі патрэбныя новыя і сучасныя самалёты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.