Беларусь не выключае, што на яе тэрыторыі можа з'явіцца расійская вайсковая база

Беларусь не выключае, што на яе тэрыторыі можа з'явіцца расійская вайсковая база

Беларусь не плануе даваць дазвол Расіі на размяшчэнне яе войскаў на сваёй тэрыторыі. Але афіцыйны Мінск можа перагледзець сваю пазіцыю, калі, напрыклад, у Польшчы будзе пастаянна прысутнічаць амерыканскі кантынгент. Пра гэта, як перадае Радыё "Свабода", заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас візіту ў Брусель.

Кіраўнік беларускай дыпламатыі заявіў журналістам, што наша дзяржава хоча знізіць напружанасць у рэгіёне і падтрымліваць добрыя адносіны з Захадам і Расіяй.

У Макея спыталіся, ці паўплывае прапанова Польшчы аб размяшчэнні амерыканскай вайсковай базы на рашэнне Беларусі, якая раней казала, што не будзе пашыраць расійскую вайсковую прысутнасць на сваёй тэрыторыі. На гэта беларускі прадстаўнік адказаў так: "Я думаю, будзе нейкая рэакцыя на гэты намер размясціць новую вайсковую авіябазу".

Ён удакладніў, што на цяперашні час афіцыйны Мінск не плануе размяшчаць у Беларусі новыя замежныя вайсковыя базы. "Але, гледзячы ў будучыню, трэба ўлічваць крокі, якія будуць рабіць нашы суседзі", — дадаў Макей..

Сёння на тэрыторыі Беларусі ёсць два расійскія вайсковыя аб’екты: Асобны радыётэхнічны вузел у Ганцавічах і 43-і вузел сувязі ў Вілейцы. Яны разам з зямельнымі ўчасткамі перададзеныя Расіі ў карыстанне да 2020 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі