Запуск акумулятарнага завода ў Брэсце перанеслі на чэрвень

Запуск акумулятарнага завода ў Брэсце перанеслі на чэрвень

Увод у эксплуатацыю акумуляратнага завода ў Брэсце перанесены на чэрвень. Пра гэта TUT.by паведамляе са спасылкай на прадстаўніка прадпрыемства, менеджара па карпаратыўным кіраванні аховай навакольнага асяроддзя 1AK-GROUP (ТАА "ПАК-кіраванне") Аляксандра Юнкевіча. Паводле яго інфармацыі, праца прыёмнай камісіі прадпрыемства працягнутая ў сувязі з правядзеннем дадатковай тонкай даналадкі газаачышчальнага абсталявання.

Юнкевіч патлумачыў, што на прадпрыемстве ўсталявалі "вельмі жорсткія нормы па выкідах" і цяпер там змагаюцца "за грамы выкідаў у год", каб дасягнуць вызначаных ГДК (гранічна дапушчальных канцэнтрацый) шкодных рэчываў.

Акумулятарны завод будуецца на прамысловай пляцоўцы "Аэрапорт" у свабоднай эканамічнай зоне "Брэст" ТАА "АйПауўэр". Мясцовыя жыхары перакананыя, што новае прадпрыемства пагоршыць экалагічную сітуацыю ў горадзе і яго ваколіцаў. Другі год праціўнікі будаўніцтва завода выходзяць кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Брэсце і ладзяць акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі