Законапраект аб пакаранні для злостных "дармаедаў" прайшоў першае чытанне

Законапраект аб пакаранні для злостных "дармаедаў" прайшоў першае чытанне

У чацвер, 19 лістапада, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Законапраект быў распрацаваны ў мэтах выканання дэкрэта кіраўніка дзяржавы ад 2 красавіка № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Напрыклад, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях дапаўняецца палажэннем аб устанаўленні адміністрацыйнай адказнасці за нявыплату (або няпоўную выплату) збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў ("падатку на дармаедаў").

Права складаць пратаколы за такія правапарушэнні атрымаюць упаўнаважаныя службовыя асобы падатковых органаў. Разглядаць справы будуць падатковыя органы, а таксама суд (калі згаданы збор не выплачаны ў поўным памеры да накіравання справы аб адміністрацыйным правапарушэнні на разгляд).

Законапраект вызначае, што адміністрацыйна арыштаваныя ў перыяд адбывання арышту прыцягваюцца да выканання грамадска карысных работ. Пры гэтым на іх могуць накласці дысцыплінарныя спагнанні "за невыкананне ўстаноўленых абавязкаў па захаванні працоўнай дысцыпліны або патрабаванняў бяспекі пры ажыццяўленні грамадска карысных работ, а таксама за адмову ад іх выканання або самавольнае пакіданне месца іх выканання".

Згаданы законапраект робіць больш жорсткай адказнасць наймальнікаў за парушэнне заканадаўства аб занятасці.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі