За першае паўгоддзе ВУП Беларусі вырас на 4,5%

За першае паўгоддзе ВУП Беларусі вырас на 4,5%

Па выніках першага паўгоддзя 2018-га ВУП Беларусі вырас на 4,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 55,8 мільярда рублёў, або 104,5% у супастаўных цэнах да ўзроўню I паўгоддзя 2017 года. Індэкс-дэфлятар ВУП за студзень-чэрвень 2018 года ў адносінах да такога ж перыяду папярэдняга года склаў 112,1%.

Такім чынам, тэмпы росту ВУП крыху запаволіліся. За першыя чатыры месяцы ён вырас на 4,8%, за пяць — на 4,7%.

Нагадаем, што летась ВУП павялічыўся на 2,4% (хаця афіцыйны прагноз складаў 1,7%). Сёлета прагноз разлічаны на павелічэнне ВУП на 3,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі