За паўгоддзе інфляцыя ў Беларусі склала 7,3%

Індэкс росту спажывецкіх цэн у Беларусі за першае паўгоддзе сёлета склаў 107,3 адсотка. Такія звесткі публікуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле яго інфармацыі, у гэты перыяд болей за ўсё ўзраслі цэны на паслугі (110,5%), а меней за ўсё — харчовыя тавары (106,3%). Цэны на нехарчовыя тавары павысіліся на 107,1%.

Пры гэтым за апошні месяц інфляцыя склала 0,7%, а ў параўнанні з першым паўгоддзем 2014 года — 115,4%.

У пачатку траўня старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр заявіў, што па выніках году індэкс росту спажывецкіх цэн можа быць 15-16%. На яго думку, беларуская эканоміка адаптавалася да макраэканамічных карэкціровак і гэта робіць магчымы больш стабільныя коштавыя ўмовы.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі