Вы тут

За фатаграфіі чорнай дзіры навукоўцы атрымалі прэмію ў 3 мільёны долараў

Чорная дзіра / bbc.com

Прэмію "За прарыў у галіне фізікі" (Breakthrough Prize in Fundamental Physics) атрымаў калектыў з 347 навукоўцаў з усяго свету, які здолеў зрабіць фатаздымак чорнай дзіры, паведамляе БЕЛТА. Гэтую прэмію называюць "навуковым Оскарам". Яе грашовы эквівалент складае 3 мільёны долараў. 

Здымак быў паказаны на прэс-канферэнцыі 10 красавіка 2019 года. Для таго каб атрымаць фота, навукоўцы аб'ядналі ў адну сетку восем радыётэлескопаў на чатырох кантынентах. 

Прэмія The Breakthrough Prize была заснаваная ў 2012 годзе расійскім прадпрымальнікам Юрыем Мільнерам. У 2013 годзе да ліку заснавальнікаў узнагароды далучыўся стваральнік Facebook Марк Цукерберг, яго жонка Прысцыла Чан, адзін з заснавальнікаў Google Сяргей Брын і Эн Важыцкі, заснавальнік кампаніі 23andMe, якая спецыялізуецца на персаналізаваных генетычных тэстах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.