"Алгарытмы ад прыроды" дапамогуць кіраваць раскладам гарадскога транспарту ў Беларусі

Аўтобус у горадзе

Аўтобус у горадзе / LookByMedia

У НАН Беларусі распрацоўваюць інтэлектуальныя алгарытмы, здольныя ў рэальным часе адаптаваць распісанне гарадскога транспарту пад патрэбы горада. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Міхаіл Кавалёў і яго калегі распрацоўваюць так званыя "алгарытмы ад прыроды" — матэматычныя мадэлі, якія дазваляюць знаходзіць аптымальныя рашэнні для шматмерных задач з тысячамі зменных за некалькі хвілін. 

Па словах вучонага, будучыня транспартнай лагістыкі звязана з інтэлектуальнымі сістэмамі, а класічныя метады планавання распісанняў сябе вычарпалі.

Ён адзначыў, што на пасажырапаток уплываюць надвор'е, дарожныя заторы, масавыя мерапрыемствы і сезоннасць, праз гэта дыспетчарам становіцца фізічна складана вырашаць такія задачы ўручную.

Беларускім вучоным у гэтым дапамагае штучны інтэлект. Пра тэрміны запуску мадэлі не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.