У Мінску будуюць трэцюю снегатапільную станцыю
Магутнасць — 5 тысяч кубаметраў за суткі / "Минскстрой"
У Мінску на скрыжаванні МКАД і вуліцы Цімірязева вядзецца будаўніцтва трэцяй снегатапільнай станцыі. Аб'ект зможа перапрацоўваць 5 тысяч кубаметраў снежнай масы за суткі, піша "Мінскбуд".
Для станцыі капаюць катлаван глыбінёй 6 метраў і памерамі 42 на 18 метраў. Акрамя яго на пляцоўцы ўзвядуць пультавую, аўтамабільныя вагі і майстэрні.
Прынцып працы пабудаваны на выкарыстанні тэрмічных рэсурсаў гарадской каналізацыі для растаплівання снегу.