За абразу Лукашэнкі і Генпракурора будуць судзіць жыхара Мінска

Справа ўжо накіраваная ў суд / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Справа ўжо накіраваная ў суд / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску будуць судзіць мужчыну, якому прад'яўленае абвінавачванне па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Паводле версіі пракуратуры, ён распаўсюджваў у "экстрэмісцкіх" Telegram-каналах "звесткі, якія змяшчаюць паклёп і абразы Кіраўніка дзяржавы, Генеральнага пракурора, іншых пракурорскіх работнікаў, іншых службовых асобаў дзяржаўных органаў у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў". Акрамя таго, у пракуратуры палічылі, што гэта былі звесткі, "накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы".

У выніку дзеянні 34-х гадовага мінчука кваліфікавалі па артыкулах 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), 188 (паклёп), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта РБ) , 368 (абраза прэзідэнта РБ), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 391 (абраза суддзі). На маёмасць мужчыны коштам звыш 25 тысяч рублёў быў накладзены арышт.

Справай займалася Упраўленне ўласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры. Справа ўжо накіраваная ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі