З-за моцнага ветру ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі
Прырода Беларусі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
У панядзелак, 24 лютага, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Тэмпература паветра прагрэецца да 9 градусаў цяпла.
Як паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, па рэспубліцы будзе сонечна з праясненнямі. У некаторых рэгіёнах пройдзе дождж і мокры снег.
Ноччу тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да плюс 2, а ўдзень паветра прагрэецца да 3-9 градусаў, піша БелТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.