З першага ліпеня амаль усе прадпрымальнікі не змогуць працаваць

З першага ліпеня пачынае дзейнічаць новы рэгламент Мытнага саюза, які абавязвае мець сертыфікат або дэкларацыю адпаведнасці на тавары лёгкай прамысловасці. Прадпрымальнікі, якія такіх дакументаў не маюць не змогуць гандляваць.


24 чэрвеня прадпрымальнікі збіраюцца на форум, дзе будуць вырашаць, як дзейнічаць. Калі знайсці рашэнне не атрымаецца, то з ліпеня 99,9% прадпрымальнікаў, якія працуюць на рынках і гандлёвых цэнтрах апынуцца па-за законам, кажа старшыня саюза прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.


Шумчанка: "З 1 ліпеня афіцыйна працаваць змогуць толькі тыя прадпрымальнікі, у якіх будзе маркірованы тавар, згодна з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза, дэкларацыя адпаведнасці з дадзенымі выпрабаванняў у лабараторыі і ўсе іншыя дакументы на тавар. А такіх у Беларусі амаль няма".


Нагадаем, нядаўна Еўрарадыё разбірался, па якіх новых правілах не гатовыя працаваць 99% прадпрымальнікаў.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі