З Одра выцягнулі больш за 190 тон мёртвай рыбы

Бераг ракі Одэр / TVN24
Бераг ракі Одэр / TVN24

З ракі Одэр, якая падзяляе Польшчу і Германію, выцягнулі больш за 190 тон мёртвай рыбы. Гэта здарылася праз паўтара тыдня пасля таго, як спецыялісты заявілі аб экатастрофе.

Польскія і нямецкія ўлады ўсё яшчэ спрабуюць высветліць, што стаіць за масавай гібеллю рыбы. Мяркуецца, што прычын можа быць некалькі. Адна з іх — распаўсюджванне пэўных водараслей. Другая — празмерны ўзровень пестыцыдаў у вадзе. Трэцяя — павелічэнне колькасці солі. Адкуль яна ўзялася — незразумела.

"Усе польскія ўлады ясна даюць зразумець, што яны самі ведаюць занадта мала, што яны бяруць на інфармацыю ад нас", — кажа міністр аховы навакольнага асяроддзя Брандэнбурга Аксель Фогель. Паводле яго слоў, месцам заражэння ракі пакуль нявысветленымі рэчывамі можа быць Аполе, што недалёка ад Вроцлава.

На думку польскіх уладаў, рэакцыя службаў на катастрофу ў Одры магла быць хутчэйшай. Па словах прэм'ера краіны Матэуша Маравецкага, Польшча сутыкнулася "з адным з самых сур'ёзных забруджванняў навакольнага асяроддзя за доўгі час".

Упершыню мёртвая рыба на берагах Одра была знойдзена рыбакамі 26 ліпеня. На гэты момант экакатастрофа ахоплівае больш за 500 кіламетраў ракі. Мёртвую рыбу збіраюць і ўтылізуюць. Польская паліцыя аб'явіла ўзнагароду ў мільён злотых за дапамогу ў пошуках вінаватых у экалагічнай сітуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі