Вы тут

З гурта "Ленінград" сышла чарговая салістка

Васіліса Старшова і Сяргей Шнураў. Фота: gazeta.ru

Васіліса Старшова, адна з двух салістак "Ленінграда", якія прыйшлі на змену Алісе Вокс, абвясціла, што сыходзіць з гурта. Артыстка паведаміла пра гэта на сваёй старонцы ў Instagram.

Васіліса Старшова разам з Фларыдай Чантурыя прыйшла ў "Ленінград" у сакавіку 2016 года, пасля таго, як група развіталася з Алісай Вокс. Выканаўца "Экспаната" сышла з калектыву не вельмі добра: спачатку лідар "Ленінграда" Сяргей Шнураў забараніў ёй выконваць "песню пра лабутэны", а потым разрадзіўся постам пра тое, што "па ўласным капрызе робіць з сярэдніх пявічак цалкам сабе зорачак", якія "хутка і наіўна пачынаюць самі верыць у сваю Боскую прыроду".

Аліса Вокс пачала сольную кар'еру, выканаўшы, у прыватнасці, ідэалагічна зараджаную песню "Малыш" пра тое, што маладым расіянам не трэба хадзіць на мітынгі апазіцыі.

Сыход Васілісы Старшовой лідар "Ленінграда" пакуль ніяк не пракаментаваў.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі