З 14-дзённым каранцінам: Украіна адкрывае межы для беларусаў

З 14-дзённым каранцінам: Украіна адкрывае межы для беларусаў

15 чэрвеня Украіна адкрывае межы для замежнікаў. Аднак паколькі Беларусь — краіна з шырокім распаўсюджваннем каранавірусу, то яе жыхарам давядзецца па прыездзе знаходзіцца на 14-дзённым каранціне. Апроч таго пры сабе неабходна мець абавязковы страхавы поліс, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны. 

Праўда, 14-дзённы каранцін неабавязковы, калі вы — дыпламат ці прадстаўнік афіцыйных міжнародных арганізацый і місій, акрэдытаваных ва Украіне. Альбо — кіроўца грузавіка, пілот самалёта ці капітан карабля. Яшчэ варыянт — вы беларус, але апошнія 14 дзён знаходзіліся ў краіне, дзе няма небяспечнай сітуацыі з COVID-10 альбо сядзелі на самаізаляцыі, і гэта зафіксаваў электронны сервіс "Дзейнічай дома".

Украіна закрыла мяжу з Беларуссю ўноч на 16 сакавіка. Аўтамабільны і пешаходны рух быў спынены на сямі міжнародных пунктах пропуску.

Уначы на 29 траўня суседняя краіна адкрыла 66 пунктаў пропуска з краінамі ЕС і Малдовай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі