Яўка ўжо 74,61%, найбольшая — на Магілёўшчыне

Яўка ўжо 74,61%, найбольшая — на Магілёўшчыне

Па стане на 16.00 яўка выбаршчыкаў агулам па краіне склала 74,61%. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю тэлеканала “Беларусь-1”сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

Найбольшая колькасць выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі, зарэгістраваная ў Магілёўскай вобласці — 81,11%. На другім месцы Гомельская вобласць — 80,69%, далей ідзе Віцебская вобласць — 80,01%, Гродзенская — 75,45, Брэсцкая — 75,14%, Мінская — 74,87%.

Найменшая яўка ў Мінску — 60,67%.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі