Экс-палітвязню ў Беларусі прапанавалі "ехаць на СВА" — "Вясна"
Z-сімволіка
Пасля вызвалення з калоніі на былога палітвязня Сяргея (імя зменена) працягнулі ціснуць сілавікі. Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", мужчыну паставілі на ўлік у адным з РУУС, абавязалі тэрмінова знайсці працу і штодня адзначацца ў міліцыі. Пры гэтым уладкавацца на працу ён не мог: працадаўцы адмаўляліся браць яго, у тым ліку праз асцярогі, звязаныя з "фінансаваннем тэрарызму".
Паводле звестак "Вясны", інспектар РУУС заявіў Сяргею, што ў яго застаецца "адзін варыянт — ісці на СВА", то-бок адправіцца ваяваць супраць Украіны на баку Расіі. Сілавік нібыта расказаў, што такім чынам ужо з'ехалі трое беларусаў з палітычным мінулым, якія знаходзіліся ў "спісе тэрарыстаў". Паводле яго слоў, вярнуўся толькі адзін з іх — і нібыта прывёз з сабой 40 тысяч долараў. На заўвагу Сяргея пра тое, што ўдзел у вайне з'яўляецца найміцтвам і можа пацягнуць крымінальную адказнасць, інспектар запэўніў яго, што за ўдзел у вайне на баку Расіі адказнасці не будзе.
Сяргей быў затрыманы ў 2021 годзе і атрымаў пяць гадоў калоніі па абвінавачанні ў "распальванні варожасці". На волю ён выйшаў летам 2026 года. Неўзабаве пасля гэтага яму ўдалося пакінуць Беларусь — цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы. Пра спробу вярбоўкі "Вясна" паведамляе са слоў самога былога палітвязня.