Еўропа на мяжы вайны: якое месца ў планах Крамля займае Беларусь — эфір
Віталь Цыганков / Еўрарадыё
Апошнім часам усё часцей з розных гарадоў у розных краінах ЕС прыходзяць навіны пра дыверсіі і тэракты. Краіны розныя, але аб’ядноўвае ўсе гэтыя ўдалыя і няўдалыя дыверсіі адно — яны накіраваны на аб’екты і прадпрыемствы, звязаныя з ваеннай прамысловасцю ці лагістыкай паставак ваеннай дапамогі Украіне. У шэрагу выпадкаў датычнасць да інцыдэнтаў Расіі даказана. Эксперты і ваенныя заклікаюць рыхтавацца да павелічэння колькасці тэрактаў. І гэта ў тым ліку тыя выклікі бяспецы, пра якія так шмат казалі падчас апошняга саміту ШАС.
Ці гатова Еўропа да тых выклікаў, якія ёй рыхтуе Расія? Якое месца ў планах Масквы на ўзмацненне эскалацыі з ЕС адведзена рэжыму Лукашэнкі? Ці могуць краіны — члены ШАС паўплываць на сітуацыю з бяспекай у нашым рэгіёне? Ці не стане запланаваны на сярэдзіну верасня візіт Коўла ў Мінск кропкай у перамовах Вашынгтона з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў у 14:00.