Яўген Воранаў звольнены з пасады гендырэктара "Белэнерга"

Яўген Воранаў звольнены з пасады гендырэктара "Белэнерга"

Яўген Воранаў звольнены з пасады генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга", перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства энергетыкі. 

Воранаў узначальваў "Белэнерга" з 22 красавіка 2013 года. Яго прызначэнне на пасаду было ўзгодненае кіраўніком дзяржавы. 

24 красавіка Аляксандр Лукашэнка падчас паслання народу і парламенту жорстка раскрытыкаваў дзейнасць Міністэрства энергетыкі і падведамасных яму арганізацыяў. Ён распавёў пра звальненне высокапастаўленых чыноўнікаў у сферы энергетыкі: "Вялікія начальнікі запілі настолькі, што забылі, як на працу хадзіць... Паглядзіце, што вы п'еце, колькі і з кім".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі