Вы тут

Ярмошына: На выбары ў Мінску вылучаюцца чатыры студэнты

Фота Змітра Лукашука / Еўрарадыё

Дзевяць скаргаў пададзена на фармаванне ўчастковых выбарчых камiсiй. Такую лічбу сташыня ЦВК Лідзія Ярмошына назвала на прэс-канферэнцыі 12 студзеня. 

Ва ўчастковыя камiсiі ўвайшлі 6% прадстаўнiкоў партый. Ад грамадскiх аб'яднанняў лідарамі па колькасцi чальцоў выбаркамаў сталі Саюз жанчын i Федэрацыя прафсаюзау. 

Усяго на выборы вылучаныя больш за 22 тысячы кандыдатаў, больш за 900 з іх прадстаўляюць партыі. Прычым ад усix апазiцыйных партый на сёлетнія мясцовыя выбары вылучана менш кандыдатаў, чым на мiнулых выбарах. 

Сярод вылучаных кандыдатаў 32 чалавекі — грамадзяне Раcii. Палова прэтэндэнтаў (11 тысяч чалавек) складаюць жанчыны. 

Цікавы і сацыяльны склад удзельнікаў выбарчай гонкі. 198 прэтэндэнтаў — беспрацоўныя. У Мiнску, напрыклад, вылучаныя чатыры студэнты, два дырэктары кiнатэатраў, адзiн дэкан i адзiн прарэктар, а таксама дырэктар аэрапорта.

У Брэсцкай вобласцi налічылі пяць безальтэрнатыўных участках, у Гродненскай — 34 безальтэрнатыўныя акругі. У Гродзенскай вобласцi не было адмоваў у рэгiстрацыі.