Якаўлеўскі: Мінск можа адказаць на санкцыі ЕС пераследам уласных грамадзян

Еўрарадыё: Савет ЕС учора ўвеў эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і абяцае не спыняцца, калі сітуацыя ў нашай краіне не зменіцца. На што МЗС у асобе свайго прэс-сакратара прыгразіў мерамі ў адказ. Што менавіта можа зрабіць Мінск?


 Якаўлеўскі: Хацеў бы прыгадаць, што МЗС Беларускі - ды і не толькі МЗС - ужо не першы раз пагражае Еўрапейскаму Саюзу. Гэта нагадвае “кітайскія пагрозы” – гэта 200 ці 300-я. Нічога зрабіць, акрамя пустых заяваў, афіцыйны Мінск не можа. Але гэта можа адбіцца на перамовах аб памежным руху, які павінны запрацаваць. Нагадаю, гэта датычыцца і Польшчы і Літвы, якія з’яўляюцца сябрамі ЕС. Такім чынам, гэтыя пагрозы больш адрасаваныя да беларускіх грамадзянаў, чым да грамадзянаў Еўрапейскага Саюзу. Можа, канешне, нешта тычыцца і праўдстаўніцтва ЕС, амбасадараў. Дарэчы, стала вядома, што былі ўжо і правакацыйныя захады да венгерскага амбасадара. Міністр замежных спраў Венгрыі зараз старшынствуе ў ЕС. І дарадца амбасады вымушаны быў пакінуць Беларусь. Аб гэтым не пішуць. Але гэта пагрозы, якія ажыцяўлённыя ў правакацыі”.

Цалкам гутарку слухайце на прайгравальніку справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі