Як за словам “абарона” рэжым хавае слова “кантроль”, і пры чым тут сям’я — эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

Апошнія тыдні ў Беларусі прайшлі пад знакам абароны. Дзяржаўныя медыя адзначалі Дзень сям’і і Дзень абароны дзяцей, стваралі “новую добрую традыцыю” з “бацькавай кашуляй” для трэцяга дзіцяці, чыноўнікі пашыралі паўнамоцтвы Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы, прадстаўніца Беларусі ў ААН папярэджвала пра пагрозу нападу з боку NATO, а прапаганда працягвала гаварыць пра традыцыйныя каштоўнасці, бяспеку і неабходнасць абараняць краіну ад знешніх і ўнутраных пагроз.

Каго і што насамрэч абараняе беларуская дзяржава? Чаму ў рыторыцы ўлады “абарона” так часта азначае кантроль і чаму мова дзяржаўнай прапаганды ўсё радзей пераконвае і ўсё часцей прыніжае? Чаму барацьба за права вызначаць, што лічыцца “нармальным”, становіцца ўсё больш важнай часткай беларускай палітыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.