Як палітвязень Алесь Бяляцкі троліць суд

Алесь Бяляцкі / sb.by
Алесь Бяляцкі / sb.by

Ленінскі раённы суд Мінска працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязняў і праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча. Агучваюцца сабраныя следствам матэрыялы.

Высвятляецца, што Бяляцкі троліць суд. Прапагандысты ж пішуць, што ён "спрабуе прынізіць суд згадваннем пра паездкі ў Вільню папіць кавы, якія ў "любога сапраўднага беларуса" даўно ўвайшлі ў абавязковую звычку, а суду... відавочна недаступныя". А яшчэ нобелеўскі лаўрэат "прыгадвае нейкія літаратурныя творы, якія, на яго думку, суд відавочна не чытаў".

А яшчэ Алесь Бяляцкі згадаў сёлетнюю заяву Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека, якая заклікала ўлады Беларусі вызваліць яго і яго паплечнікаў, ды зняць з іх усе абвінавачванні (на гэтую заяву нервова адрэагаваў МЗС РБ). Ён прапанаваў агучыць гэтую і іншыя заявы ААН. Але суд адмовіўся. "Вам што, нецікава пачуць, што гавораць у ААН?", — спытаў Бяляцкі. Ён працягваў троліць суд.

Праваабаронцы за кратамі з лета 2021-га. Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі