Як Лукашэнку трэба схуднець, каб ездзіць у беларускіх электрычках

Як Лукашэнку трэба схуднець, каб ездзіць у беларускіх электрычках

На выходных Аляксандр Лукашэнка адкрыў новы маршрут электрычак — са Светлагорска ў Мінск праз Жлобін. Кіраўнік краіны пракаціўся ў цудоўным "Штадлеры" серыі ЭПр, якіх шмат на беларускай чыгунцы. І, відаць, не звярнуў увагу, што займае паўтара месцы.

Глядзіце. Адным бокам Лукашэнка прытуляецца да сценкі з вакном. У прынцыпе, звычайна так пасажыры і ездзяць. Але там, дзе па задумке канструктараў электрычкі мусіць скончыцца адзін пасажыр і пачацца другі, Лукашэнка не сканчаецца! Ці то ў нас гарант суверэнітэта вельмі шырокі ў плячах, ці то на "Штадлеры" не вельмі-та ўяўляюць беларусаў, якія будуць карыстацца іх электрычкамі.

Як Лукашэнку трэба схуднець, каб ездзіць у беларускіх электрычках
Вось дзе мусіць скончыцца Лукашэнка, каб ехаць у электрычцы / Скрыншот

І гэта яшчэ лета, калі на пасажырах няма аб'ёмнага цёплага адзення!

Лукашэнка мог бы заўважыць, што нешта не так. Але, найхутчэй, ён так даўно не ездзіў у грамадскім транспарце, што ўжо і забыўся, што суседняе з ім месца можа быць занятае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі