Адкрыўся новы маршрут электрычак: Светлагорск — Жлобін — Мінск

Электрычка на маршруце Светлагорск — Жлобін — Мінск / "Пул першага"
Электрычка на маршруце Светлагорск — Жлобін — Мінск / "Пул першага"

У Беларусі 21 чэрвеня з'явіўся новы маршрут электрычак. Скончаная электрыфікацыя ўчастка Светлагорск — Жлобін — Мінск, сёння адбыўся яго сімвалічны запуск.

Беларуская складнік пры электрыфікацыі чыгунак — каля 50%. Раней было яшчэ менш, за апошнія гады яго нарасцілі. За мяжой закупляецца тое, чаго не вырабляюць у Беларусі.

Наступным электрыфікуюць участак чыгункі Жлобін — Калінкавічы — Барбароў. Завяршыць работы па гэтым праекце плануецца да канца 2021 года. У планах чыгуначнікаў на пяць гадоў электрыфікаваць 300-кіламетровы ўчастак на поўдні краіны: Баранавічы — Лунінец — Мікашэвічы — Сітніца — Калінкавічы. А рэйкі ад Мінска да Маладзечна і да Асіповічаў, электрыфікаваныя яшчэ пры Савецкім саюзе, будуць мадэрнізаваныя.

Адкрываючы новы маршрут электрычак, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бліжэйшая пяцігодка (так па-савецку і ​​сказаў) "уся будзе — якасць, імпартазамяшчэнне, экспарт". Пра тое, якой чамусьці атрымалася папярэдняя "пяцігодка", ён таксама выказаўся: "Гэта ж не справа — машынабудаўнічая краіна, а мы цягнем усе з Кітая ці Расіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі