Вы тут

Як "Ліверпуль" святкаваў перамогу ў англійскай прэм'ер-лізе

Зорная каманда з кубкам / Reuters

"Ліверпуль" нарэшце ўрачыста атрымаў кубак англійскай футбольнай прэм'ер-лігі. Яе ён выйграў датэрмінова, яшчэ ў чэрвені. Большую частку сезону каманда ўпэўнена трымала лідарства. 22 ліпеня "Ліверпуль" правёў апошні матч у першынстве, абыграў "Чэлсі" — 5:3. Пасля гэтага свята галоў і прайшло ўзнагароджанне. Папярэдні раз суперклуб выйграваў англійскі футбольны чэмпіянат 30 гадоў таму.

Летась "Ліверпуль" Юргена Клопа выйграў Лігу чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.