"Ліверпуль" стаў чэмпіёнам Англіі

"Ліверпуль" стаў чэмпіёнам Англіі

"Ліверпуль" стаў чэмпіёнам Англіі. За сем тураў да заканчэння першынства (гэта новы рэкорд!). Папярэдні раз суперклуб выйграваў англійскі футбольны чэмпіянат 30 гадоў таму.

Так сталася, што ўвечары 25 чэрвеня "Ліверпуль" не гуляў. Усё вырашылася ў паядынку іншых каманд. Пераследавальнік каманды Юргена Клопа "Манчэстар Сіці" прайграў у гасцях "Чэлсі" (1:2) і ўжо не можа дагнаць "чырвоных".

У "Ліверпуля" гэта 19-я перамога ў англійскім чэмпіянаце (з 1992 года — прэм'ер-ліга). Больш перамог толькі ў "Манчэстар Юнайтэд" — 20.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі