Вы тут

"Ліверпуль" выйграў Лігу чэмпіёнаў!

Reuters

"Ліверпуль" выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў! 1 чэрвеня ў Мадрыдзе ў фінале быў абыграны "Тотэнхэм" — 2:0. Першы гол з пенальці ўжо на другой хвіліне забіў Махамед Салах (яго прызначылі за гульню рукой). У першым тайме каманда Юргена Клопа практычна нічога не дазволіла стварыць у атацы саперніку — за кошт надзейнай абароны і прэсінгу. Аднак у другой палове "Тотэнхэм" быў блізкі да поспеху, але "Ліверпуль" адбіўся ды пагражаў контратакамі. І на 87-й хвіліне Дзівок Арыгі забівае другі мяч!

"Ліперпуль" шосты раз выйграў галоўны еўрапейскі трафей (разам з колішнім Кубкам чэмпіёнаў), заўзятары чакалі гэтага поспеху 14 гадоў.

Фінал запомніўся паўаголенай жанчынай, якая выбягала на поле (гл. на фота і відэа).