Як дальнабойшчык уратаваў качку з качанятамі на трасе М6
Качынае сямейства пераходзіла дарогу і кіроўца фуры гэта заўважыў. Прасігналіў іншым кіроўцам, каб спыніліся.
Качынае сямейства ўратаваў невядомы дальнабойшчык на трасе М6. Сведкам гэтага выпадку стаў чытач АўтаГродна. Ён мог не заўважыць птушынае сямейства, якое пераходзіла ажыўленую трасу, калі б не сігнал дальнім святлом ад кіроўцы сустрэчнага грузавіка. Дзякуючы гэтаму сігналу спыніліся і спадарожныя, і сустрэчныя машыны, а качка з качанятамі перайшла дарогу.
Як бачна на запісе, зробленым відэарэгістратарам, птушка правяла сваіх дзяцей праз трасу, але ёй перашкодзіла бетонная агароджа. Качка хутка зразумела, што не зможа яе пераадолець, таму павярнула назад разам з усім вывадкам.